Падобна, сёлета сталічныя транспартнікі ўвасобяць у жыццё задуму, пра якую ўжо не раз гаварылі: увядуць новыя віды праязных на наземныя віды грамадскага транспарту.
Пра гэта заявіла ДУ «Сталічны транспарт і сувязь». Новыя праязныя будуць разлічаны на 30 і 60 хвілін. На працягу гэтага часу пасажыры змогуць здзейсніць перасадкі, выкарыстоўваючы розныя віды наземнага транспарту.
Таксама на прадпрыемстве адзначылі, што ў мэтах развіцця транспартнай інфраструктуры запланаваны праектаванне і будаўніцтва 18 прыпыначных пунктаў, рэканструкцыя трамвайных пуцей па бясшпальнай тэхналогіі на вуліцах Першамайскай і Уральскай і некалькіх трамвайных прыпынкаў з уладкаваннем сучасных павільёнаў, далейшае адасабленне палос для грамадскага транспарту.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/transpart
[4] https://zviazda.by/be/tags/prayaznyya-bilety