У Слаўгарадзе змагары з эканамічнымі злачынствамі спынілі незаконную дзейнасць, звязаную з купляй-продажам патрыманых аўтамабіляў. Ёй займаўся мясцовы жыхар, таваразнаўца раённага спажывецкага таварыства, паведамілі ў МУС.
На папулярных інтэрнэт-пляцоўках ён знаходзіў патрыманыя іншамаркі коштам не менш за пяць тысяч долараў, набываў іх і зноў размяшчаў аб'явы аб продажы ў сеціве. Пры гэтым, натуральна, кошт транспартных сродкаў павялічваўся.
У сярэднім з кожнай здзелкі нелегальны перакупшчык меў ад 700 да 1,3 тысячы долараў. За год яго даход склаў каля 27 тысяч долараў. Па артыкуле за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць зламысніку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў і штрафу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva