Конкурс стартап-праектаў накіраваны на развіццё прадпрымальніцкага мыслення, аказанне дапамогі моладзі ў прасоўванні і рэалізацыі ідэй і прыцягненне прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў адукацыйных праектах універсітэта.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць школьнікі, студэнты, маладыя навукоўцы і прадпрымальнікі, якія ўжо маюць стартап-праект на любой стадыі яго развіцця.
Маладзёжныя ідэі ацэняць прадстаўнікі бізнес-супольнасці і выкладчыкі эканамічнага факультэта БДУ. Стартапы будуць падзеленыя па пяці катэгорыях: Biztech Юніёр (для школьнікаў), сацыяльна-значныя, адукацыйныя, глабальныя і фінтэх-стартапы.
Стваральнікі найлепшых праектаў атрымаюць падтрымку інвестараў. Пераможцы конкурсу змогуць прайсці стажыроўку ў кампаніях, прадстаўнікі якіх праявяць цікавасць да іх распрацовак.
Таксама беларускі бізнэс-інавацыйны цэнтр "EEN Belarus" акажа садзейнічанне па размяшчэнні праектаў у Еўрапейскай сетцы падтрымкі трансферу тэхналогій, развіцці прадпрымальніцтва і ўсталявання партнёрстваў у галіне навуковых даследаванняў (Enterprise Europe Network — EEN).
Прыём заявак на конкурс будзе ажыццяўляцца да 20 красавіка. Па жаданні канкурсантаў ім будзе дадзена магчымасць бясплатна апублікаваць тэзісы сваіх дакладаў у зборніку матэрыялаў канферэнцыі, якая пройдзе ў рамках мерапрыемства з 24 па 27 красавіка. Пра свой намер варта згадаць у рэгістрацыйнай форме. З патрабаваннямі да афармлення тэзісаў можна азнаёміцца тут [1].
Абарона праектаў і адбор фіналістаў адбудуцца 11 мая. Пераможцаў вызначаць 18 мая.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў эканамічны факультэт БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://drive.google.com/file/d/11EhNDM4evGeLJqRITiU5ABlyV7Xqh-Rl/view
[2] https://zviazda.by/be/tags/biztech-bsu-startup-contest
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/startap-0