За галоўны тытул будуць змагацца 12 дзяўчат, якія прадстаўляюць філалагічны, біялагічны, хімічны, юрыдычны факультэты і факультэт сацыякультурных камунікацый. Конкурс пройдзе ў фармаце стылізаванага народнага абраду "Гуканне вясны". Творчыя нумары, якія ўключаюць танцавальныя, песенныя, паэтычныя кампазіцыі, будуць адаптаваны ўдзельніцамі пад традыцыі і змест народнага вясенняга свята.
Таксама дзяўчаты выступяць у трох тэматычных дэфіле: прадэманструюць нацыянальны касцюм, дзелавы і вячэрнюю сукенку. Пра свае захапленні і цікавыя факты з жыцця канкурсанткі раскажуць у конкурсе "Відэавізітоўка".
Акрамя знешніх даных дзяўчат журы будзе ацэньваць сцэнічную культуру, уменне кантактаваць з аўдыторыяй, камунікабельнасць, веданне этыкету, пачуццё гумару, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, а таксама ўдзел студэнтак у маладзёжных праектах і праграмах. Старшынёй судзейскай камісіі выступіць прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ Іван Янушэвіч, а яе членамі стануць эстрадныя артысты Алёна Ланская, Гюнеш і Аlen Hit. Імя пераможцы абвесціць рэктар БДУ Андрэй Кароль.
Акрамя таго, з дапамогай папярэдняга галасавання ў групе конкурсу "УКантакце" [1] будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях "Каралева глядацкіх сімпатый" і "Лепшая відэавізітоўка".
Пераможцы ўніверсітэцкага тура выступяць у Мінскім гарадскім этапе, удзельнікамі якога стануць студэнткі сталічных ВНУ. Ён пройдзе 9 красавіка ў Мінску.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://vk.com/korolevavesnabsu2018
[2] https://zviazda.by/be/tags/karaleva-vyasna-bdu-2018
[3] https://zviazda.by/be/tags/karaleva-vyasna