Учора, вечарам 2 сакавіка 2018 г., на 91-м годзе пайшоў з жыцця Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Васільевіч Штыхаў.
Г. В. Штыхаў – найбуйнейшы айчынны даследчык старажытнага Полацка – калыскі беларускай дзяржаўнасці. Даследаваў гісторыю Полацкай зямлі, курганныя могільнікі ранняга сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. Правёў археалагічныя даследаванні Віцебска, Заслаўя, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі, паселішчаў на р. Менка. Аўтар 12 манаграфій, каля 1000 навуковых, энцыклапедычных і папулярных артыкулаў, 20 падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/dasledchyk
[3] https://zviazda.by/be/tags/doktar-gistarychnyh-navuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/georgiy-shtyhau
[5] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[6] https://zviazda.by/be/tags/dasledavanni