Летась віртуальныя аператары КНР прыцягнулі $50 млн.
Кітай плануе ў далейшым адкрываць тэлекамунікацыйны рынак краіны шляхам прадастаўлення прыватным віртуальным аператарам сувязі афіцыйных камерцыйных ліцэнзій, заявіла Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Праект рашэння быў агучаны міністэрствам па выніках чатырохгадовай эксперыментальнай практыкі, праведзенай 42-ма прыватнымі прадпрыемствамі ў 29 адзінках правінцыйнага ўзроўню краіны. З 2013 года кваліфікаваныя віртуальныя аператары сувязі могуць перапрадаваць паслугі мабільнай сувязі пад уласнымі брэндамі, арандуючы існуючую інфраструктуру базавых аператараў сувязі або выкарыстоўваючы іншыя формы супрацоўніцтва.
Да канца 2017 года ў Кітаі налічвалася больш за 60 млн абанентаў паслуг віртуальных аператараў сувязі, якія прыцягнулі 3,2 млрд юаняў (50 млн долараў) прыватных інвестыцый. Афіцыйныя камерцыйныя ліцэнзіі могуць атрымаць усе кваліфікаваныя прадпрыемствы, якія жадаюць займацца аперацыямі віртуальнай сувязі, уключаючы прадпрыемствы з удзелам замежных інвестыцый, заявіў намеснік кіраўніка Дэпартамента развіцця сувязі міністэрства Чэнь Цзячунь. Паводле яго слоў, міністэрства таксама ўзмоцніць абарону інфармацыйнай бяспекі і законных правоў карыстальнікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya