Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
- Кавальчука Сяргея Міхайлавіча — міністрам спорту і турызму;
- Марыніча Леаніда Адамавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан;
- Кобеца Юрыя Віктаравіча — намеснікам старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
Ён таксама даў згоду на прызначэнне:
- Альшэўскага Вадзіма Іванавіча — намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама;
- Атліванава Віктара Адамавіча — старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама;
- Сілівончыка Паўла Аляксандравіча — старшынёй Нараўлянскага райвыканкама;
- Гваздзя Сяргея Аляксандравіча — старшынёй Калінкавіцкага райвыканкама;
- Альшэўскага Дзяніса Аляксандравіча — старшынёй Зэльвенскага райвыканкама;
- Хоміча Генадзя Баляслававіча — старшынёй Слонімскага райвыканкама;
- Крупко Івана Іванавіча — старшынёй Мінскага райвыканкама;
- Салаўя Генадзя Міхайлавіча — старшынёй Нясвіжскага райвыканкама;
- Ломскага Аляксандра Зіноўевіча — старшынёй Клецкага райвыканкама;
- Козела Анатоля Станіслававіча — старшынёй Крупскага райвыканкама;
- Пархамовіча Руслана Віктаравіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
- Чачухі Сцяпана Уладзіміравіча - старшынёй Глускага райвыканкама;
- Гатоўчыка Дзмітрыя Уладзіміравіча - старшынёй Дрыбінскага райвыканкама;
- Моўчана Андрэя Леанідавіча — дырэктарам Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму;
- Барысенку Алега Леанідавіча - генеральным дырэктарам ААТ «Гомельтранснафта Дружба»;
- Карачэўскага Уладзіміра Міхайлавіча - генеральным дырэктарам РУП «Нацыянальная кінастудыя» Беларусьфільм «;
- Кавальчука Аляксандра Аляксандравіча — членам Мінскага аблвыканкама;
- Шчарбачэні Ігара Уладзіміравіча - членам Магілёўскага аблвыканкама.