Касметыку ў Еўразійскім эканамічным саюзе будуць вырабляць без тэстаў на жывёлах, паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Кансультатыўны камітэт па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК ухваліў для сцвярджэння Калегіяй ЕЭК папраўкі ў пералікі стандартаў да тэхрэгламенту "Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі".
"Дакумент прадугледжвае дапаўненне пералікаў стандартаў 21 міждзяржаўным стандартам, 18 з якіх распрацаваны на аснове стандартаў ІСО, - растлумачылі ў прэс-службе. - Прадугледжваецца замена састарэлых міждзяржстандартаў, даданне шэрагу міждзяржаўных стандартаў па ідэнтыфікацыі і выпрабаванні эфірных алеяў. Уключаныя ў пералік метадычныя рэкамендацыі дазволяць забяспечыць правядзенне таксікалагічнай ацэнкі парфумерна-касметычнай прадукцыі з дапамогай вызначэння агульнатаксічнага дзеяння на альтэрнатыўных біялагічна х мадэлях (in vitro - не на жывёлах)".
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/eek