“Золата” у фінале навукова-інжынернага конкурсу навучэнцаў “Belarus Science and Engineering Fair-2018” заваявалі выхаванцы ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дыплома першай ступені былі ўдастоены адзінаццацікласніцы Лізавета Карповіч і Аляксандра Гілеўская. Менавіта яны адправяцца на Міжнародны навукова-інжынерны конкурс Intel ISEF, які пройдзе з 13 па 18 мая ў Пітсбургу (ЗША).
Узнагарода прысуджана ліцэісткам за праект ”Хітазан — экалагічна чыстая “біяупакоўка”, які яны прадставілі ў секцыі “Экалогія і праблемы навакольнага асяроддзя, энергазберагальныя тэхналогіі”. Навуковым кіраўніком пераможцаў выступіла намеснік дырэктара Ліцэя БДУ па вучэбнай рабоце Ганна Чубарова.
Таксама беларускую школу ў Пітсбургу будуць прадстаўляць і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Рабёнак Ганна і Ангеліна Гуніч са сваім праектам “Электрахімічнае атрыманне пакрыцця са сплаву волава—серабро, прыдатнага у якасці прыпою”.
Усяго ў гэтым годзе ў фінале конкурсу былі прадстаўлены 65 даследчых работ навучэнцаў з усёй Беларусі.
Даведка
Belarus Science and Engineering Fair — штогадовы рэспубліканскі навукова-інжынерны конкурс навучэнцаў, які праводзіцца ў выглядзе адкрытай стэндавай выстаўкі-кірмашу навуковых праектаў. Арганізуецца ён для школьнікаў 13-18 гадоў. Ініцыятарамі спаборнітцваў выступаюць Парк высокіх тэхналогій, карпарацыя Intel, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі і ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама. Конкурс з'яўляецца адборачным этапам самага прэстыжнага Міжнароднага навукова-інжынернага спаборніцтва “Intel International Science and Engineering Fair”.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adckacyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/vedy
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/licey
[5] https://zviazda.by/be/tags/inzhyner
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-science-and-engineering-fair-2018-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/licey-bdu