Калі кветка цвіце адзін раз у год, то і падкарміць яе трэба будзе ўсяго адзін раз.
Калі ж расліна цвіце пастаянна або некалькі месяцаў у годзе, то трэба будзе падкормліваць адзін раз у месяц у перыяд, калі спеюць бутоны.
Расліну трэба падкарміць унясеннем у глебу рыцыны.
Робім гэта так: спачатку адстойваем ваду прыкладна пару гадзін, потым на 1 літр вады дадаём 1 ч. л. рыцыны. Добра ўсё гэта ўзбоўтваем. Алей разаб'ецца на маленькія шарыкі. Падтрасайце далей, каб ён размеркаваўся ў вадзе раўнамерна, і адразу палівайце расліну, пакуль алей не падняўся на паверхню вады, інакш у канцэнтраваным выглядзе ён можа нашкодзіць караням расліны.
Вось і ўся хітрасць!
Вядучая рубрыкі Ірына ТАМКОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/sad-i-agarod