Дні бягуць, а зіма ўсё ніяк не міне,
У тэатры надвор'я паблыталі дзеі.
Паднялася заслона насустрач вясне —
А на сцэну ізноў прыляцелі завеі.
Слухаць спеў завірухі? Ахвоты няма!
Я на гэту прэм'еру гляджу з недаверам:
Мне зусім не да густу актрыса Зіма
І спектакль пад назвай «Вяртанне Хаўера».
Я ніколі не крыкну ёй «біс!» наўздагон
І не стану ўзносіць «Хаўер» у санетах.
Я хачу, каб пачаўся вясновы сезон
На ўсіх кантынентах замерзлай планеты.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga