«Нераўнамернае развіццё рэгіёнаў уплывае на якасць жыцця людзей, і таму сітуацыю неабходна выраўноўваць. Адзін з дзейсных механізмаў — прыцягненне інвестараў. Пакуль у краіне самая высокая канцэнтрацыя прадпрымальных людзей у сталічным рэгіёне. На жаль, не вельмі хочуць бізнесмены ісці на перыферыю і развіваць там вытворчасць. У іх на тое ёсць свае падставы і цэлы шэраг аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын. Задача мясцовых і цэнтральных улад — дзейнічаючы ўзгоднена, ствараць у рэгіёнах прывабныя ўмовы для малога і буйнога бізнесу, айчыннага і замежнага. Дарэчы, у Віцебскай вобласці ўжо ёсць удалыя прыклады прыцягнення значных інвестыцый».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert