У Беразіне амаль месяц упрыгожваюць гандлёвую зону на першым паверсе рынку «ТрыА» ад ТАА «Пухавічыгандаль» малюнкі 15 юных мастакоў. Яны — ад удзельнікаў конкурсу «Вось яна — мая матуля», які рынак праводзіў сумесна з рэдакцыяй газеты «Бярэзінская панарама» да 8 Сакавіка. Днямі падвялі яго вынікі.
— Бясспрэчна, усе 15 малюнкаў цікавыя, творчыя, відаць, што выкананы з любоўю, — зазначыў дырэктар рынка Максім Касоўскі. — Дзякуй усім, хто паўдзельнічаў у нашым конкурсе. Думаю, вы зрабілі самы каштоўны падарунак сваім любімым матулям.
Здзівіў, прываражыў творчы малюнак, выкананы фарбамі, аўтарства дзевяцікласніцы Паліны Ермаковай.
— Матулю было намаляваць нескладана. Партрэт — мой любімы жанр, — сказала Паліна.
Стыльная кароткая прычоска, чырвоныя вусны, выразныя карыя вочы — такой паказала матулю чацвёртакласніца Анастасія Кашчыц, якая наведвае школу мастацтваў. Вядома ж, маляваць ёй падабаецца. Даведалася пра конкурс ад сябровак і вырашыла зрабіць матулі падарунак.
Сярод самых маленькіх удзельнікаў-пераможцаў — пяцігадовая Сафія Гліністая. Яна любіць маляваць і гуляць з хатнімі гадаванцамі. І вядзе свой канал suреrstаr на YоuTubе, дзе выкладае жыццёвыя відэа на розную тэматыку.
— Там ёсць відэа нават пра тое, як малявала маму. А хутка з'явіцца і пра сам конкурс, як праходзіла ўзнагароджванне, — запэўніла Сафія.
Юлія БУКЕЛЬ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yuliya-bukel
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastak
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/8-sakavika-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/malyunak
[7] https://zviazda.by/be/tags/mama-0