Удзельнікі дзясятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуюць усіх жанчын краіны з цудоўным святам 8 сакавіка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнай Акадэміі навук. У якасці падарунка яны даслалі відэавіншаванне, спецыяльна падрыхтаванае для дарагіх і любімых жанчын!
У відэавіншаванні, у прыватнасці, гаворыцца, «У гэтае цудоўнае вясновае свята, мы, беларускія палярнікі, якія знаходзяцца ў Антарктыдзе, хочам сказаць вам самыя ласкавыя і цёплыя словы з самага халоднага кантынента! Шчасця, дабрабыту, радасці і здароўя!».
Як вядома, 8 лістапада 2017 года ў НАН Беларусі быў дадзены ўрачысты старт дзясятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У гэтым годзе на лядовы кантынент для працягу прац па будаўніцтве станцыі і правядзенні навуковых даследаванняў у рамках заданняў, дзяржаўнай праграмы па засваенні Антарктыды адправіліся сем удзельнікаў. У складзе экспедыцыі сезона 2017-2018 гг. : Аляксей Гайдашоў - начальнік экспедыцыі, удзельнік папярэдніх БАЭ; Максім Гарбацэвіч- інжынер-радыёметрыст; Аляксей Захватаў - інжынер-механік, Павел Шаблыка - інжынер-геафізік; Артур Івашка - майстар па эксплуатацыі і рамонце машын і механізмаў, Уладзімір Несцяровіч - майстар па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў і Каўко Дзмітрый Валер'евіч - лекар, спецыяліст хірургічнага профілю. У цяперашні час удзельнікі дзясятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі выконваюць вялікі комплекс навуковых даследаванняў у адпаведнасці з праграмай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/8-sakavika-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-palyarniki-0