Краіны НАТА правядуць у Еўропе маштабныя вучэнні Trident Juncture ( "Адзіны трызубец - 2018") з прыцягненнем 45 тыс. вайскоўцаў. Пра гэта на слуханнях у палаце прадстаўнікоў ЗША заявіў камандзір Корпуса Марской пяхоты ЗША генерал Роберт Нэлер, паведамляюць інфармагенцтвы.
"Гэтай восенню, у кастрычніку, будуць вялікія вучэнні НАТА, магчыма, самыя вялікія вучэнні з удзелам амфібій з часоў піку халоднай вайны", - сказаў Роберт Нэлер. Плануецца прыцягнуць дзясяткі караблёў і самалётаў. Манеўры пройдуць ля ўзбярэжжа Нарвегіі.
Вучэнні Trident Juncture - найбуйнейшыя манеўры НАТА, яны праходзяць раз у тры гады. У 2015 годзе ў вучэннях на тэрыторыі Партугаліі, Іспаніі і Італіі прымалі ўдзел каля 36 тыс. вайскоўцаў краін НАТА.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nata