Неспрыяльнае надвор'е не перашкодзіла магілёўскім мытнікам разам з інспектарамі дарожнага руху годна несці сваю службу.
У Горацкім раёне прыпынены рух грузавога аўтамабіля SСАNІА, які нелегальна перавозіў 20 тон яблыкаў на 61 тысячу рублёў. Як паведаміла прэс-служба Магілёўскай мытні, у кіроўцы не аказалася ні суправаджальных дакументаў на гэты груз, ні фітасанітарнага сертыфіката. Машына, дарэчы, належыць расійскаму суб'екту гаспадарання і трымала курс на Расію. За невыкананне беларускага заканадаўства парушальніку свеціць штраф у памеры да 50 % ад кошту тавару (частка 4 артыкула 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь).
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/goracki-rayon