Фрагменты дзвюх песень гурта «J:морс» — «Басанож па маставой» і «Айсбергі» — увайшлі ў фантастычны трылер рэжысёра Дункана Джонса, вядомага гледачам па фільмах «Зыходны код», «Варкрафт», «Месяц 2112».
Падзеі новага фільма «Нямы» («Mute») адбываюцца ў Берліне 2052 года, дзе бясследна знікае каханая жанчына галоўнага героя — нямога бармена Леа. У пошуках яе давядзецца разблытаць цэлы дэтэктыўна-містычны клубок і сустрэцца з самымі рознымі людзьмі, ад амерыканскіх хірургаў да гангстараў. Уласна, адзін з «аўтарытэтаў», паводле сюжэта, і слухае ў плэеры музыку беларускага гурта. Акрамя таго, у карціне выкарыстаны мелодыі гурта Nіrvana, кампазітара Філіпа Гласа, шэрагу амерыканскіх і нямецкіх артыстаў, а таксама брытанскага спевака, прадзюсара і акцёра Дэвіда Боўі — роднага бацькі рэжысёра.
Фільм «Нямы» распаўсюджваецца эксклюзіўна праз сусветны анлайн-сэрвіс распаўсюджвання фільмаў і серыялаў Netflіx.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/jmors
[4] https://zviazda.by/be/tags/kino