Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пасля працяглага перапынку пераможна вярнулася ў сусветны тэнісны тур.
У першым раўндзе турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе Азаранка, якая цяпер займае 204-е месца ў рэйтынгу WTА, за 1 гадзіну 43 хвіліны нанесла паражэнне 70-й ракетцы планеты брытанцы Хізэр Уотсан. Першы сет беларуска пачала вельмі ўпэўнена, калі павяла ў ліку 5:1. Пасля гэтага саперніца перахапіла ініцыятыву і скараціла разрыў да мінімуму — 5:4. Але Вікторыя сабралася і, трэці раз выйграўшы чужую падачу, перамагла — 6:4. Другая партыя прайшла па тым жа сцэнарыі: Азаранка адразу вырвалася наперад, Уотсан даганяла, але ў выніку беларуска зноў была мацнейшая — 6:2.
Пасля матча Вікторыя Азаранка сказала, што вельмі рада зноў выйсці на корт, вярнуцца і адчуць усе гульнявыя эмоцыі і дамагчыся перамогі.
У другім крузе спаборніцтваў BNР Раrіbаs Ореn Азаранка пазмагаецца з дзейнай чэмпіёнкай US Ореn амерыканкай Слоан Стывенс (13-я ў сусветным рэйтынгу).
Да гэтага турніру Вікторыя Азаранка апошні раз гуляла ў ліпені 2017 года на Уімблдоне, пасля чаго была вымушана была вырашаць праблемы, звязаныя з апекай над сваім дзіцем.
Вяртанне атрымалася ўдалым, і цяпер Азаранка працягне выступленне на кортах Індыян-Уэлса, дзе яна ў 2012 і 2016 гадах станавілася чэмпіёнкай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-azaranka