У 18.30 у МНС паступіла паведамленне пра інцыдэнт на тэрыторыі 3 рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій".
Згодна з папярэдняй інфармацыяй, пры праходцы горнай выпрацоўкі на 22б заходняй панэлі гарызонту -620 метраў адбылося абвальванне парод даху з выкідам газу і солі з масіву.
На дадзеным участку знаходзіліся двое рабочых. Работнікамі ваенізаванай горнавыратавальнай часці прадпрыемства праведзены работы па разгазаванні дадзенага ўчастка для зніжэння канцэнтрацыі пароў метану ў паветры і пачаты працы па разборцы завалаў. Прычына таго, што адбылося, высвятляецца.
mchs.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by/glavnoe/192138/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaliy