На канец лютага яны склалі 3,134 трлн долараў.
Валютныя рэзервы Кітая скараціліся ў лютым пасля 12-месячнага няўхільнага росту, вынікае з афіцыйных дадзеных, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
На канец лютага валютныя рэзервы склалі 3,134 трлн долараў, што, як паказваюць дадзеныя Народнага банка Кітая, на 26,98 млрд долараў менш, чым месяцам раней. Пры гэтым прагназавалася значэнне 3,16 трлн долараў. У Дзяржаўным упраўленні валютнага кантролю (ДУВК) звязалі лютаўскае зніжэнне з паслабленнем недоларавых валют і карэкцыяй сусветных цэн на актывы.
Разам з тым у лютым у цэлым стабільнымі заставаліся трансгранічныя патокі капіталу і транзакцыі, на валютным рынку захаваўся агульны баланс прапановы і попыту, заявілі ў ведамстве. Валютныя рэзервы Кітая, знізіліся ў студзеня 2017 года ніжэй ўзроўню ў 3 трлн долараў, але з лютага пачалі няўхільна расці на фоне ўмацавання асноў эканомікі і таго, што нацыянальная валюта працягвала стабілізавацца.
Тэндэнцыя, калі перамяшчэнне капіталу носіць двухбаковы характар пры практычным захаванні балансу, "у асноўным сфармавалася", канстатавалі ў ДУВК. Па меры стабілізацыі нацыянальнай эканомікі і аднаўлення сусветнай, заявілі ў ведамстве, юань будзе заставацца ў цэлым стабільным на разумным узроўнi, ствараючы спрыяльныя ўмовы для збалансаванага трансгранічнага руху капіталу.
Паводле дадзеных Народнага банка Кітая, у лютым залатыя рэзервы краіны засталіся нязменнымі на ўзроўні 59,24 млн унцый, у вартасным выражэнні - 78,1 млрд. долараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya