Народны артыст СССР Алег Табакоў памёр ва ўзросце 82 гадоў.
Табакоў некалькі месяцаў знаходзіўся ў шпіталі. У канцы снежня акцёра ўвялі ў штучную кому для таго, каб зняць нагрузку з унутраных органаў. Неўзабаве артыст прыйшоў у сябе, але нікога не пазнаваў. У студзені артыста падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Акцёра шпіталізавалі ў аддзяленне рэанімацыі Гарадской клінічнай бальніцы імя Пірагова ў канцы лістапада. Табаков вядомы па карцінах «Вайна і мір», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Дванаццаць крэслаў», «Д'Артаньян і тры мушкецёры», «Некалькі дзён з жыцця Абломава» і «Масква слязам не верыць».
lenta.ru [1]
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2018/03/12/tabakov/?utm_campaign=breaking-news&utm_medium=browser-notification&utm_source=push-notification
[2] https://zviazda.by/be/tags/aleg-tabakou