У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 50 вырабаў з асабістых калекцый супрацоўніц універсітэта, а таксама з фондаў кабінета-музея беларускай традыцыйнай культуры філалагічнага факультэта ўніверсітэта.
Экспанаты з'яўляюцца рэдкімі, а некаторыя з іх выкананы ў адзіным экзэмпляры і па індывідуальнай замове. Уладальніцы аксесуараў набылі іх у час падарожжаў па краінах блізкага і далёкага замежжа. Размова ідзе пра ўпрыгажэнні, вырабленыя майстрамі з Беларусі, Расіі, Літвы, Казахстана, Індыі, Непала, Кітая, Турцыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў… Увазе гасцей выстаўкі будуць прадстаўлены завушніцы, бранзалеты, кулоны, пярсцёнкі, брошкі, слейвы і многія іншыя вырабы з жаночых скрыначак.
Акрамя таго, наведвальнікі ўбачаць экспазіцыю веераў. Пра іх гісторыю, значэнне ва ўсходняй і заходняй культуры, а таксама рытуальныя функцыі упрыгожванняў у розных народаў, семантыку і сімволіку жаночых аксесуараў раскажа прафесар філалагічнага факультэта Ірына Казакова.
Выстаўка размесціцца ў будынку філалагічнага факультэта БДУ (вуліца К.Маркса, 31, аўд.319). Усе ахвотныя змогуць наведаць яе бясплатна, але ўваход ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэл.: 8-029-650-98-51. Работа экспазіцыі будзе доўжыцца да 23 сакавіка.
Арганізатарам выстаўкі выступіў Саюз жанчын БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu