Сталічны кіроўца Анатоліь ДВАРЭЦКІ родам з вёскі Ануфравічы Слуцкага раёна і, калі наведвае родныя мясціны, абавязкова заглядвае на святую крыніцу, каб набраць вады — чысцюткай, смачнай, карыснай. Крынічны комплекс знаходзіцца за вёскай Пакрашава і пасля адкрыцця (гэта адбылося тры гады таму) стаў сапраўдным культавым месцам Случчыны, да крыніцы спяшаюцца і мясцовыя жыхары, і вандроўныя госці.
— Няма лепшай вадзіцы, чым з роднай крыніцы! — усміхаецца Анатоль Дварэцкі. — Калі крыніцу асвяцілі — я тут самы часты госць, набіраю поўныя бутлі і вязу іх у сталіцу.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya