Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане з 25-годдзем.
«Шмат гадоў у гарачай кропцы планеты савецкія вайскоўцы паказвалі шчыры прыклад вернасці і служэння Радзіме. Перажыўшы суровыя выпрабаванні, былыя аднапалчане з'ядналіся для захавання памяці аб мужнасці і гераізме нашых рабят, узаемнай дапамогі і падтрымкі. Вось ужо чвэрць стагоддзя ваш Саюз не дае забыць боль жорсткіх страт, нагадвае нам аб крохкасці і каштоўнасці міру», — гаворыцца ў віншаванні.
Таксама кіраўнік дзяржавы пажадаў моцнага здароў'я, шчасця і дабрабыту. Звяртаючыся да членаў Саюза, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Вашы згуртаванасць, сіла і ўпэўненасць вартыя пераймання. Маючы заслужаны аўтарытэт, вы ўносіце значны ўклад у захаванне адзінства і згоды ў грамадстве, выхаванне маладога пакалення, па праве лічыцеся пераемнікамі баявой славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-sayuz-veteranau-vayny-u-afganistane