Каля 200 працоўных месцаў будзе створана ў велізарным цэнтры тавараў для дома «Карусель», які толькі што адкрыўся ў Гомелі. Як адзначыў намеснік старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Андрэеў, праект пачынаўся ўсяго год таму.
— На гэтым месцы стаялі металічныя гаражы і былі зараснікі кустоўя. Інвестары змаглі ў кароткія тэрміны рэалізаваць праект «пад ключ». У Гомелі такі цэнтр, дзе комплексна сабрана ўсё для таго, каб з густам абсталяваць дом, першы. Добра, што каля дзвюх соцень гамяльчан тут атрымаюць дастойную працу.
На плошчы ў 11 тысяч квадратных метраў сваю прадукцыю прадставілі каля 70 вытворцаў мэблі і элементаў дэкору з Беларусі і Расіі. Некаторыя брэнды з'явіліся ў Гомелі ўпершыню. Тут размешчана не толькі самая розная мэбля, але і прадметы інтэр'еру, тэкстыль, посуд... Гандлёвая зона мае фармат адкрытай прасторы, дзе наведвальнікам дазволена не толькі кранаць рукамі мэблю, але сядзець на ёй і нават ляжаць. Арганізатары абяцаюць, што сацыяльную значнасць будуць падтрымліваць самымі рознымі акцыямі для наведвальнікаў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[5] https://zviazda.by/be/tags/pracounyya-mescy