Беларусь прапануе Расіі прыняць дарожную карту для ўрэгулявання пытанняў па пастаўках малака, паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.
Па словах міністра, Беларусь працягвае перамовы з Расіяй па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі малака і малочнай прадукцыі. У бліжэйшы час у Маскве для абмеркавання гэтага пытання запланавана сустрэча на ўзроўні віцэ-прэм'ераў.
"Мы прапанавалі для ўрэгулявання дарожную карту, у якой пазначаныя пазіцыі Беларусі, улічаны пазіцыі Расійскай Федэрацыі. Упэўнены, што разгляд і прыняцце гэтай дарожнай карты здыме забарону паставак нашых прадпрыемстваў на расійскі рынак", - адзначыў Леанід Заяц.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya