Некалі «Звязда» збірала прыпеўкі...
І збірае зараз. А таму — пішыце! І, калі ласка, спявайце!
Малады ў нас аграном,
Мае новенькі дыплом.
Ды гадае трэці дзень,
Жыта ў полі ці ячмень?
Самагонку баба гнала,
Каб хутчэй разжыцца.
Ды такой нервовай стала,
Што ката баіцца.
Закачала сілікон
Дзеўка сабе ў грудзі.
У кватэру праз балкон
Зараз лазіць будзе.
Намалюю я тату́
Яркую, багатую
На пупок і на пяту
І на «кропку» пятую.
Па ваду хадзілі цёткі,
Разам з ёй — насілі плёткі.
А цяпер праз інтэрнэт
Тое робіць увесь свет!
Ой, Малахаў, будзь ласкавы,
Разбярыся ў маіх справах:
Запісаць малому ў таты
Віцьку, Міцьку ці Ігната?
Паўтара рубля з зарплаты
Заплаціў у загсе муж.
Я ўсю жытку вінавата
І ніяк не разлічусь!
На прыём пайшла па блату
Аддала ўсю зарплату.
Зараз — зубы на паліцу...
Буду голадам лячыцца.
Ў дамавіну без пары
Мяне клалі дактары.
А знайшла талковую
І жыву вясёлаю.
Любоў Чыгрынава, г. Мінск
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/listy-u-redakcyyu