Адзін з самых знакамітых фізікаў-тэарэтыкаў, брытанскі навуковец Стывен Хокінг памёр ва ўзросце 76 гадоў у сябе дома ў Кембрыджы.
"Мы глыбока засмучаныя тым, што наш любімы бацька сёння памёр. Ён быў вялікім навукоўцам і выбітным чалавекам, чые працы і спадчына будуць заставацца з намі на многія гады" - гаворыцца ў заяве сям'і Хокінга.
Прафесар, які пакутаваў на аміятрафічны склероз і размаўляў пры дапамозе сінтэзатара маўлення, вывучаў складаныя пытанні паходжання Сусвету, у прыватнасці тэорыю ўзнікнення свету і тэорыю чорных дзірак.
Дзякуючы сваёй кнізе "Кароткая гісторыя часу" Хокінг праславіўся на ўвесь свет.
Стывен Хокінг мае 12 ганаровых ступеняў, з'яўляецца членам Брытанскага навуковага Каралеўскага таварыства і Акадэміі навук ЗША. Яго навуковыя заслугі адзначаны мноствам прэмій і ўзнагарод.
BBC [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-43395857
[2] https://zviazda.by/be/tags/styven-hoking