Дырэктар Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору народны майстар па ткацтве Марына ГУШЧА (на фота справа) і яе вучаніца Яніна КЛІМЕНКА, маладая ткачыха гэтай установы і кіраўнік гуртка, робяць вэлюм для маладой з ільну для калекцыі Віцебскага абласнога метадычнага Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Менавіта гарадоцкія ткачыхі знайшлі і аднавілі старажытную тэхналогію ажурнага ткацтва, якая па-народнаму называецца кісяя. Гэтая тэхналогія ў 2013 годзе ўнесена ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
— Гарадоцкая кісяя вядома з канца васямнаццатага стагоддзя, — кажа Марына Леанідаўна. — Мы выкарыстоўваем для ткацтва свой, беларускі, матэрыял — ніткі Аршанскага льнокамбіната.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya