Супрацоўнікі Бярозаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі 39-гадовага вяскоўца, які лавіў рыбу ў вадаёме каля вёскі Пескі.
Грамадзянін здабыў 173 шчупакі і 10 плотак. Вага ўлову склала 7 кілаграмаў. Гэта значыць, рыбкі былі зусім маленькія, у сярэднім каля 40 грамаў кожная. А маглі б вырасці, — на тое і забарона падчас нерасту.
Шкода ж прыродзе налічваецца па колькасці здабытых экзэмпляраў. І паколькі сума шкоды перавысіла 38 тысяч рублёў, гэта значыць, нашмат большая, чым 100 базавых велічынь, гаворка ідзе аб крымінальнай адказнасці непрацуючага грамадзяніна.
Святлана ЯСКЕВІЧ, Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/byarozauski-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/brakanerstva