Насельніцтва нашай краіны летась атрымала 1,055 млрд долараў асабістых пераводаў з-за мяжы, што на 21,8 % больш у параўнанні з 2016 годам, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.
Чыстая аплата працы (мінус выплачаныя падаходныя падаткі) склала 420,9 млн долараў, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам на 28,3 %. Дадаткова грашовыя пераводы работнікаў склалі 526,8 млн долараў, павялічыўшыся, у параўнанні з годам мінулым, на 15,2 %. За мяжу летась беларусамі адпраўлена 116,7 млн долараў асабістых пераводаў, або на 5 % больш у параўнанні з 2016 годам.
Як растлумачылі ў Нацбанку, асабістыя пераводы вызначаюцца як сума бягучых і капітальных трансфертаў у грашовай або натуральнай форме паміж хатнімі гаспадаркамі-рэзідэнтамі і хатнімі гаспадаркамі-нерэзідэнтамі, плюс аплата працы работнікаў (без уліку падаткаў і адлічэнняў на сацыяльныя патрэбы, выплачаных у краіне найму), мінус выдаткі на транспарт і паездкі, звязаныя з працай за мяжой. Іншымі словамі, асабістыя пераводы ўключаюць усе трансферты паміж хатнімі гаспадаркамі і чыстую аплату працы работнікаў-нерэзідэнтаў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/dolary
[5] https://zviazda.by/be/tags/grashovyya-peravody