«Хакатон БДУ — 2018. Гульні Розуму 2. Лічбавы Сусвет» стартуе 23 сакавіка. Мэта інтэлектуальнага марафону — падтрымка моладзі ў рэалізацыі інавацыйных ІТ-праектаў.
У гэтым сезоне хакатон збярэ каля 50 студэнтаў беларускіх ВНУ, прычым з розных профіляў навучання. Аб'яднаўшыся ў каманды, яны выканаюць заданні, абвешчаныя спонсарамі мерапрыемства. На працягу трох дзён ім трэба будзе распрацаваць, прэзентаваць і публічна абараніць высокатэхналагічны праект.
Для выканання заданняў камандам выдзеляць рэсурсную лабараторыю HасkLаb, дзе ёсць усе ўмовы для рэалізацыі студэнцкіх ідэй і прымянення сваіх ведаў на практыцы. Яна аснашчана наборамі для канструявання робатаў, датчыкамі, 3D-прынтарам і найноўшымі мабільнымі прыладамі.
Пераможцы атрымаюць прызы, а таксама магчымасць удасканальваць свае інавацыі ў лабараторыі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ SАР Nехt-Gеn Lаb.
У рамках мерапрыемства пройдуць лекцыі і майстар-класы, спікерамі якіх выступяць эксперты беларускай ІТ-індустрыі.
Для даведкі: хакатон (hасk mаrаthоn) — «марафон» крэатыўнага мыслення і праграмавання, падчас якога спецыялісты з розных абласцей (матэматыкі, праграмісты, фізікі, дызайнеры, эканамісты, хімікі, біёлагі, юрысты, філосафы, сацыёлагі) разам працуюць над рэалізацыяй перспектыўных праектаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[7] https://zviazda.by/be/tags/hakaton