У сувязі з набліжэннем сезоннай актывізацыі незаконнага збору і продажу на рынках «чырванакніжнай» расліны чарамшы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб забароне на самавольнае адабранне і знішчэнне названай дзікай расліны і заклікае грамадзян не стымуляваць пакупкамі яго незаконны збор.
Самавольнае адабранне і знішчэнне чарамшы цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь. Мінпрыроды звяртаецца да грамадзян з просьбай інфармаваць аб фактах выяўлення незаконнага збору чарамшы абласныя, раённыя і гарадскія інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Разам з тым спецыялісты міністэрства заклікаюць вырошчваць гэтую расліну самім. «Найлепшы спосаб дапамагчы прыродзе — заводзіць чарамшу самім на прысядзібных участках. Яна добра размнажаецца насеннем і расадай, непатрабавальная», — раяць у Мінпрыроды.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/charamsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pryrodnyh-resursau-i-ahovy-navakolnaga-asyaroddzya-belarusi