Ратавальнікі правялі вучэбную эвакуацыю з гандлёвага цэнтра "Замак" у Мінску, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.
У задачы супрацоўнікаў МНС ўваходзіла праверка выканання правілаў пажарнай бяспекі персаналам аб'екта. Адпрацоўваўся алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пазаштатнай сітуацыі. Ратавальнікі таксама праверылі, як спрацоўвае сістэма пажарнай аўтаматыкі. Без папярэджання наведвальнікаў цэнтра была праведзена вучэбная эвакуацыя. "Усе грамадзяне пакінулі гандлёвы цэнтр. Мы пераканаліся ў тым, што большасць грамадзян свядома да гэтага ставіцца. У цэлым усё прайшло без замінак. Эвакуацыя прайшла досыць хутка", - сказала Вольга Мельчанка.
Такога роду мерапрыемствы будуць праходзіць да канца тыдня. Сталічныя ратавальнікі правераць усе гандлёвыя цэнтры.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/gandlyovy-centr-0