Для будучых абітурыентаў і іх бацькоў гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам і выкладчыкамі ўніверсітэта, а таксама яго славутымі выпускнікамі.
Госці атрымаюць вычарпальную інфармацыю пра ўсе нюансы будучай прыёмнай кампаніі, спецыяльнасці, асаблівыя ўмовы паступлення для выпускнікоў профільных педагагічных класаў, умовы засялення ў інтэрнаты БДПУ . У ходзе мерапрыемства кожны ахвотны зможа задаць сваё пытанне супрацоўнікам прыёмнай камісіі і атрымаць кампетэнтны адказ.
Аб маладзёжных праектах, насычаным культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта гасцям раскажуць студэнты БДПУ. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з мультысэрвісным інфармацыйным адукацыйным асяроддзем, сучаснымі інтэрактыўнымі класамі, рэпазіторыем, электроннай бібліятэкай, залай рэдкай кнігі, спартыўным комплексам універсітэта .
У фае галоўнага корпуса разгорне сваю работу выстаўка дасягненняў, тут жа будуць арганізаваныя займальныя віктарыны і конкурсы.
Пачатак мерапрыемства — у 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, актавая зала. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах прыёмнай камісіі БДПУ: +375 (17) 200-94 17, +375 (17) 200-92-04.
На Дзень адкрытых дзвярэй запрашаюцца навучэнцы і выпускнікі школ, гімназій, ліцэяў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, іх бацькі, а таксама ўсе ахвотныя.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/abituryent
[2] https://zviazda.by/be/tags/vypuskni
[3] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-adkrytyh-dzvyarey