Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Падаражанне закране прадукцыі ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, цыгарэты Rothmans Demi Click Amber стануць даражэй на 5 капеек, на такую ж суму падаражэюць цыгарэты Kent Double Mix. Цэны на цыгарэты Kent Blue, Kent Navy Blue, Kent Silver, Kent White будуць устаноўлены на ўзроўні Br2,95.
Падаражэюць і цыгарэты кампаніі "Тытунь-інвест". На 27 капеек вырасце цана на цыгарэты Camel Filters і Camel Blue.
Cигареты Aroma Rich Bardesey Blend, якія ўвозіць у краіну "Беларусьгандаль", з 1 красавіка будуць каштаваць Br3,7.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cygarety