Упершыню за апошнія пяць гадоў адзін з уплывовых расійскіх рок-гуртоў «Кіпелаў» прыедзе ў Беларусь з канцэртам.
Калектыў пакажа новае сцэнічнае шоу і свой трэці студыйны альбом «Зоркі і Крыжы», традыцыйна складзены з песень Маргарыты Пушкінай і запісаны з вядомым амерыканскім гукарэжысёрам. Але публіка, канешне, спадзяецца пачуць таксама найлепшыя хіты ад экс-саліста гурта «Арыя» Валерыя Кіпелава, адметны стыль якога напрыканцы 90-х — пачатку 2000-х пераймалі тысячы постсавецкіх падлеткаў...
Калі вы таксама належыце да пакалення, якое ведала на памяць хіты «Арыі» і ўласна «Кіпелава» і заношвала да дзірак майкі з выявамі любімых музыкаў, запамінайце паролі і яўкі: 31 сакавіка, 20.00, Мінск, Палац спорту. Квіткі коштам ад 70 рублёў яшчэ можна набыць як у касах Палаца, так і праз інтэрнэт на kvіtkі.by [4] і tіcketpro.by [5].
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://www.kvitki.by/
[5] https://www.ticketpro.by/
[6] https://zviazda.by/be/tags/kipelau
[7] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-kipelau
[8] https://zviazda.by/be/tags/rok-muzyka
[9] https://zviazda.by/be/tags/muzyka