У сталічную міліцыю звярнуліся ўладальнікі трох гаражоў, размешчаных па вуліцы Чыгуначнай. З памяшканняў былі скрадзены 54 пары абутку, 54 курткі на агульную суму 4320 рублёў, 10 пачак кавы коштам 200 рублёў і мінібайк «Рокет-50» коштам 800 рублёў.
Аператыўнікі ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў беспрацоўны 23-гадовы мінчанін. Гараж маладога чалавека знаходзіўся па суседстве з тымі, дзе была скрадзена маёмасць. У агляднай яме былі знойдзены зніклыя рэчы. Хлопцу можа пагражаць пазбаўленне волі тэрмінам да чатырох гадоў. Раней яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за ўгон транспартнага сродку.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzyazhy