Першай парадавала гледачоў высакаякаснай карцінкай праграма «Добрай раніцы, Беларусь», якая ўжо сёння раніцай выйшла ў HD. Далей эстафету падхапілі выпускі навін, «Панарама», «Галоўны эфір», «Беларуская часінка», спартыўныя трансляцыі і іншыя рэйтынгавыя праграмы.
«Паступова вытворчасць усяго кантэнту будзе пераведзена ў фармат HD», — адзначаюць у медыяхолдынгу. Новую якасць ужо могуць ацаніць абаненты кабельных аператараў і ІР-TV у сталіцы і Мінскай вобласці, аднак да лістапада бягучага года такую магчымасць атрымаюць гледачы па ўсёй краіне. Акрамя выявы, палепшыцца таксама гук трансляцыі, які стане больш аб'ёмным, нібы ў кінатэатры. Зрэшты, аператараў электрасувязі абавяжуць захаваць і вяшчанне ў стандартнай выразнасці, якая будзе даступнай для ўладальнікаў тэлевізараў з кінескопам.
Hіgh Dеfіnіtіоn («высокая выразнасць») — фармат з шырокім экранам 16:9, які складаецца з двух мільёнаў пікселяў і паказвае ў 5 разоў больш дэталяў, чым у выявах стандартнай выразнасці. Як адзначаюць спецыялісты, тэлевізійная карцінка атрымліваецца больш натуральнай, насычанай і прывабнай.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-telebachanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya