Ужо ў красавіку праграма «Тэлераніца» на «Беларусь 2» пачне выходзіць з новымі вядучымі. Задаваць добры настрой па чарзе будуць дзявочы і мужчынскі дуэты: Ганна Квілорыя і Вольга Бачкова, а таксама Ілья Конанаў і Юрый Ярошык.
Уся чацвёрка, дарэчы, ужо добра знаёмая тэлегледачам: напрыклад, Ілья ўжо некалькі гадоў вядзе папулярнае шоу «Капейка ў капейку» і маладзёжны праект «Пін-Код», Юрый вядомы як вядучы праграм «БеларусьLІFЕ», «Раскадроўка», «Сімвал Перамогі» на «Беларусь 1» і рэжысёр многіх праграм і прома-ролікаў, Ганна раней вяла зарадку і праграму «Раніца», Вольга — працавала у «Беларускай часінцы».
З прыходам новых пар вядучых адбудуцца перамены і ў самой праграме. У прыватнасці, Ілья Конанаў раскажа найсвяжэйшыя навіны пра футбол, Юрый Ярошык будзе рабіць агляд новых кінастужак, а Ганна Квілорыя падкажа, як з карысцю і культурным досведам бавіць вольны час.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота прэс-службы БТРК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-telebachanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya