АВЕН. Панядзелак і серада будуць асабліва ўдалыя для працы, прычым у адзіноце. Інакш вашу ўвагу будуць адцягваць размовамі і спрэчкамі. У аўторак вашы поспехі можа заўважыць начальства, верагодны кар'ерны рост. У пятніцу праявіце ўвагу да сяброў, і вам адкажуць узаемнасцю. Атрымаеце дапамогу ў ажыццяўленні ўласных планаў. У нядзелю пажадана быць убаку ад падзей, у гэты дзень лепш назіраць, а не дзейнічаць.
ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні ёсць рызыка залішняй актыўнасці. Само па сабе гэта не страшна, але мноства планаў, вамі пабудаваных, можа змарыць нават вельмі дзейнага чалавека. Стрымлівайце палёт фантазіі, выбірайце толькі сапраўды важнае. У другой палове тыдня будуць праблемы з пунктуальнасцю, як па вашай уласнай віне, так і з прычын, якія не залежаць ад вас. Гэта трэба ўлічваць, выпраўляючыся на важныя сустрэчы. У зносінах з раднёй неабходна набрацца цярпення і паспрабаваць пазбегнуць канфліктаў.
БЛІЗНЯТЫ. Паспрабуйце засяродзіцца на важнай мэце, тады дробныя непрыемнасці не перашкодзяць ажыццяўленню амбіцыйных планаў. Перад напорам вашай энергіі не ўстаяць абмежаванні і перашкоды, якія ўзнікалі на шляху. Спрыяльны момант для кар'ернага росту і атрымання прыбытку. Усе афіцыйныя і банкаўскія пытанні вырашацца хутка і на вашу карысць. Партнёры і блізкія людзі будуць мець патрэбу ў вашых ідэях і вашым удзеле. Пастаўцеся з разуменнем да праблем родных.
РАК. Пазітыўны погляд на жыццё адкрые перад вамі новыя магчымасці. Пастаўцеся з сур'ёзнасцю да спраў, звязаных з кар'ерай. Менавіта цяпер адкрываюцца цікавыя перспектывы. Магчыма, на гэтым тыдні давядзецца пагутарыць з начальствам, заадно абмяркуйце пытанні, якія вас хвалююць. Верагодныя станоўчыя змены ў фінансавай сферы. Вас можа пацягнуць у далёкую дарогу, будзьце асцярожныя, бо магчымыя непрадбачаныя абставіны. У выхадныя паспрабуйце адпачыць і выспацца.
ЛЕЎ. Чым менш намаганняў вы будзеце прыкладаць да якога-небудзь пытання, тым прасцей яно будзе вырашацца. Магчымыя не вельмі прыемныя перамены на рабоце і неразуменне з боку начальства. Але паспрабуйце не выплюхваць раздражненне, якое ўзнікае з гэтай нагоды, на навакольных. Праявіце цярпенне і працавітасць, і ўсё вырашыцца на вашу карысць. У пятніцу рэкамендуецца завяршыць справы, пачатыя раней. У выхадныя змена месцаў і ўражанняў — галоўны складнік поспеху.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні найлепшымі лекамі ад жыццёвых расчараванняў будзе поўнае акунанне ў любімую работу. Не спрабуйце шукаць вінаватых, гэта шлях у нікуды. Калі знойдзеце ў сабе сілы і аптымізм, будныя дні пройдуць спакойна і размерана. З вамі будзе прыемна мець стасункі. У адносінах з блізкімі людзьмі старайцеся захоўваць дыстанцыю, не вешайце на іх свае праблемы.
ШАЛІ. Нядрэнны тыдзень для змены работы. Да таго ж вы займееце новых сяброў. Зараз вашы словы могуць аказаць магічнае ўздзеянне на навакольных. У сераду будзьце акуратныя і цярплівыя ў справах: толькі пры гэтай умове даможацеся жаданай мэты. Чацвер — дзень прыўзнятага настрою, калі радасць адкрывае перад намі новыя далягляды. У пятніцу лепш з усёй рашучасцю пазбавіцца ад лішняга смецця і парадаваць сябе якой-небудзь абноўкай.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні надыходзіць спрыяльны момант для вясновага абнаўлення. Можна будаваць грандыёзныя планы. Серада абяцае падарыць радасць у зносінах і творчай працы. У чацвер і пятніцу вам удасца прадэманстраваць высокі прафесіяналізм і сваю незаменнасць. Начальства гэта ацэніць. Можаце разлічваць на дадатковы прыбытак.
СТРАЛЕЦ. Размаўляць пра справы не варта, лепш іх проста рабіць. Калі ў панядзелак вы прыкладзяце пэўныя намаганні, то даможацеся добрых вынікаў практычна ва ўсім. Ды і серада таксама будзе вельмі ўдалым днём. У пятніцу не варта аддаваць усе сілы рабоце, успомніце пра сям'ю, бо ёй таксама патрэбныя клопат і ўвага. У выхадныя пастарайцеся быць разам і вырашыць дробныя бытавыя праблемы.
КАЗЯРОГ. Вы будзеце перапоўнены творчымі задумамі. Паспрабуйце не даваць абяцанняў, іх цяжка будзе выканаць, нават калі вельмі захочацца дапамагчы. На гэтым тыдні спрыяльныя сустрэчы з сябрамі і сваякамі. Запрасіце іх у госці. Папесціце сябе вытанчанымі стравамі. Выяўляючы клопат, вы адчуеце, што таксама акружаны ўвагай. Спрыяльныя дні — аўторак і субота, неспрыяльны — пятніца.
ВАДАЛІЎ. Увесь тыдзень вы, падобна, будзеце ўладжваць праблемы, якія ўзнікаюць на рабоце. Аднак перш чым рашуча дзейнічаць, варта ўсё старанна прадумаць. У пачатку тыдня давядзецца некалькі разоў паўтарыць навакольным, што менавіта вы ад іх хочаце. Не хвалюйцеся, ваша настойлівасць і ўвага да дэталяў дапамогуць атрымаць жаданае. У чацвер пастарайцеся дасягнуць пастаўленых мэт без лішняга ціску. У пятніцу актуальная праблема можа паспяхова вырашыцца як бы сама сабой. У выхадныя дні не прымайце паспешліва важных рашэнняў.
РЫБЫ. Майце на ўвазе: вельмі многае з таго, што вы захочаце на гэтым тыдні, можа спраўдзіцца, таму варта быць больш асцярожным у сваіх жаданнях. Ці, хоць бы, сачыць за выразнасцю фармулёвак. Вучыцеся сумяшчаць старое і новае, адкідаючы ўсё лішняе. У сямейным жыцці вам абяцаны ўтульнасць і супакаенне. У пятніцу лепш застацца дома. А вось у нядзелю можаце выдатна правесці час у сяброўскай кампаніі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/garaskop
[4] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-na-tydzen