Анатоль Сыс (1959—2005). Выдатны беларускі паэт. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Аўтар паэтычных зборнікаў «Агмень» (1988), «Пан лес» (1989), «Сыс» (2002).
Лічу Анатоля Сыса адным з самых таленавітых паэтаў другой паловы ХХ стагоддзя. Верш «Закаханая» быў напісаны аўтарам у 1984 годзе, але ўпершыню апублікаваны ўжо пасля смерці ў 2016-м у зборніку «Берагі майго юнацтва». У памяці людзей, якія яго ведалі, Анатоль застаўся шчырым, чыстым і вельмі эмацыянальным чалавекам. Такой жа, спадзяюся, атрымалася і гэтая песня.
Вершы — Анатоль Сыс, музыка — Яўген Ксяневіч.
Закаханая — май і лістапад,
Закаханая — сястра муз,
Закаханая — белых яблынь сад,
Закаханая — свята руж.
Закаханая — сны крылатыя,
Закаханая — спеў бяроз,
Закаханая — вусны мятныя,
Закаханая — слодыч слёз.
Закаханая — апантаная,
Ох, Джульета з-пад Мазыра.
Ёсць каханне яшчэ падманнае.
Знай: міражная ёсць зара.
Куплет 3 як 1.
Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] mailto:evgenyksenevіch@gmaіl.com
[5] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu