Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 27 сакавіка выпусціла ў абарачэнне паштовую марку з серыі «Птушкі года». Ёй, гэтай птушкай, сёлета абраны чорнагаловы шчыгол, распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі краіны.
Гняздзіцца ён на ўзлесках, у парках і садах, дачных пасёлках. Зімой, да красавіка, трымаецца чарод, якія ў красавіку разбіваюцца на асобныя пары. Колькасць чорнагаловага шчыгла ў краіне стабільная — 180—200 тысяч пар.
Марка падрыхтавана пры садзейнічанні грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Мастак Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай.
У дзень выпуску маркі ў аддзяленні сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) адбылося спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ptushka-goda