Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ўчора правяла асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, паведамілі БЕЛТА ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.
Наталля Качанава прыняла больш за 50 чалавек. Тэматыка разгледжаных пытанняў, як і раней, дастаткова разнастайная. Гэта і захаванне гістарычнай памяці народа, і патрыятычнае выхаванне моладзі, і работа грамадскіх арганізацый, развіццё бізнес-асяроддзя, праблемы фермерскіх гаспадарак, паляпшэнне жыллёвых умоў, парушэнне працоўных правоў і шэраг іншых пытанняў. Звароты разглядаліся з удзелам запрошаных службовых асоб дзяржаўных органаў. Шэраг пытанняў быў вырашаны ўжо падчас прыёму. Па іншых — дадзены неабходныя даручэнні. Ход іх рэалізацыі Адміністрацыя Прэзідэнта будзе кантраляваць.
Гэта ўжо трэці прыём, які з пачатку года правяла Наталля Качанава. Два папярэднія былі выязнымі. Яны адбыліся на найбуйнейшым будаўнічым прадпрыемстве Мінска ААТ «МАПІД» і ў ходзе рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.
У Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэслілі, што ніводзін зварот з просьбай аб асабістым прыёме кіраўніком Адміністрацыі, які паступіў, не застаўся без увагі. Усе пытанні грамадзян былі накіраваны для разгляду па сутнасці ў дзяржаўныя органы, да кампетэнцыі якіх яны адносяцца.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryyom-gramadzyan