Памер базавай арэнднай велічыні з 1 красавіка вырасце [2] да Br15,2. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 7 сакавіка 2017 года нумар 182. Цяпер базавая арэндная велічыня складае Br13,6.
Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш як 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месц, іх частак, уключаючы капітальныя будынкі (збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.
Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны да наміналу, зручнага для аплаты, - на 2-6%. Яны ўступілі у сілу з 20 сакавіка.
Новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка [3] і павялічацца на 24% і 32% у параўнанні з дзейнымі.
Як распавялі ў МАРГ, на сёння ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не перавышае 20%. Бюджэтнае субсідаванне на гэтыя паслугі не ажыццяўляецца.
"Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў мэтах паэтапнага павышэння ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам. Ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці выдаткаў напрамую залежыць магчымасць правядзення перавозчыкам неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці і бяспекі перавозак, абнаўлення рухомага складу, і, такім чынам, павышэння якасці аказваемых насельніцтву паслуг па перавозцы", - растлумачылі ў міністэрстве.
Тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў папярэдні раз павышаліся ў 2015 годзе.
Падаражанне закране [4] прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, цыгарэты Rothmans Demi Click Amber стануць даражэйшымі на 5 капеек, на такую ж суму падаражэюць цыгарэты Kent Double Mix. Цэны на цыгарэты Kent Blue, Kent Navy Blue, Kent Silver, Kent White будуць устаноўлены на ўзроўні Br2,95.
Падаражэюць і цыгарэты кампаніі "Тытунь-інвест". На 27 капеек вырасце цана на цыгарэты Camel Filters і Camel Blue.
Цыгарэты Aroma Rich Bardesey Blend, якія ўвозіць у краіну "Беларусьгандаль", з 1 красавіка будуць каштаваць Br3,7.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
"Тарыфная палітыка кампаніі "Белтэлекам" накіравана на максімальнае стрымліванне росту коштаў. Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг. У сувязі з гэтым з 1 красавіка 2018 года кошт паслуг доступу ў сетку інтэрнэт павялічыцца ў сярэднім на 3%", - растлумачылі ў кампаніі.
Пры гэтым нязменнымі застаюцца [5] тарыфы на найбольш запатрабаваныя ў цяперашні час пакетныя прапановы лінейкі "Ясна". Існуючыя тарыфы захоўваюцца на папулярныя пакеты паслуг "Ясна 35", "Ясна 35+", "Ясна 75", "Ясна 75+", а таксама на тарыфны план паслуг доступу ў інтэрнэт "Рэкорд 25".
Будзе павышаны [6] кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў (у тым ліку па пропуску трафіку аператараў электрасувязі Беларусі на сеткі замежных аператараў), выхад на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, даведачна-інфармацыйных паслуг і іншых дадатковых паслуг электрасувязі. Змены кошту ў межах 6% закрануць таксама асноўныя тарыфныя планы тэлебачання Zala і некаторых пакетаў паслуг электрасувязі.
"З 1 красавіка 2018 года змяненне кошту адбудзеццаў дачыненнi да паслуг мабільнай сувязі. Узровень абаненцкай платы, кошт выходных званкоў на нумары абанентаў Рэспублікі Беларусь, мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, адначасовых унёскаў, а таксама спецыяльных і дадатковых паслуг для фізічных і юрыдычных асоб павялічыцца не больш як на 3%", - паведамілі [7] ў кампаніі.
З 2 красавіка зменяцца тарыфы на асобныя нерэгулюемыя ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання: перасылка простых дробных пакетаў, адпраўленняў 1 класа, заказной пісьмовай карэспандэнцыі, карэспандэнцыі з абвешчанай каштоўнасцю, пасылак. Павышэнне тарыфаў на паслугі складзе ў сярэднім 6 % да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічаюць з 27 сакавіка 2017 года.
РУП "Белпошта" адзначае, што застануцца нязменнымі тарыфы на перасылку ўнутрырэспубліканскіх адпраўленняў ЕМS, паштовага грашовага пераводу, паслуг "Паштовы кур'ер", "Прамая паштовая рэклама", "Паштовы маркетынг", "Мясцовая пасылка", "Экспрэс-кур'ер".
Усе змены будуць актуалізаваны 2 красавіка ў раздзеле "Тарыфы" [8].
25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў [9] дэкрэт № 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб збіранні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фiнансаванне дзяржвыдаткаў. Асобы, якія раней прызнавала плацельшчыкамi гэтага збору, вызваленыя ад яго выплаты.
Да 1 красавіка павінен з'явіцца спіс паслуг, за спажыванне якіх тыя, хто трапіў пад дзеянне дэкрэта, будуць плаціць па эканамічна абгрунтаваным тарыфе. Да таго ж, будзе вызначана, хто з не занятых у эканоміцы будзе падпадаць пад дзеянне новага дэкрэта.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20170315/1489571960-bazavaya-arendnaya-velichynya-z-1-krasavika-pavyalichycca-da-br152
[3] http://zviazda.by/be/news/20180320/1521523288-u-belarusi-padarazhee-praezd-pa-chyguncy
[4] http://zviazda.by/be/news/20180327/1522159334-nekatoryya-vidy-cygaret-padarazheyuc-u-belarusi-z-1-krasavika
[5] http://zviazda.by/be/news/20180321/1521617855-beltelekam-z-1-krasavika-pavyshae-taryfy
[6] https://www.beltelecom.by/news/company/rup-beltelekom-uvedomlyaet-abonentov-o-vnesenii-izmenenii-v-nekotorye-tarify-na-uslug-0
[7] https://www.velcom.by/ru/about/news/usloviya.htm
[8] http://belpost.by/tariff/belarus/
[9] http://zviazda.by/be/news/20180125/1516896818-mery-pa-sadzeynichanni-zanyatasci-zacverdzhany-dekretam-prezidenta
[10] https://zviazda.by/be/tags/belposhta
[11] https://zviazda.by/be/tags/beltelekam
[12] https://zviazda.by/be/tags/bch
[13] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[14] https://zviazda.by/be/tags/dekret-no1
[15] https://zviazda.by/be/tags/bazavaya-arendnaya-velichynya