Чацвёртая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання пачала працу 2 красавіка ў Мінску. На ёй разгледзяць 22 пытанні.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што, гэты год будзе ключавым у плане выканання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Ад яе выканання будзе залежаць развіццё эканомікі і рост дабрабыту населения.Законопроекты, якія знаходзяцца ў парламенце, пераважна нацэлены на развіццё эканомікі.
Адной з асноўных задач дзейнасці парламентарыяў Уладзімір Андрэйчанка назваў разгляд праекта бюджэту на 2019 г. Важна захаваць яго сацыяльную накіраванасць. Акрамя таго, неабходна зрабіць больш простай і зразумелай суб'ектам гаспадарлівасці падатковую сістэму.
Сёння дэпутаты будуць разглядаць дзевяць законапраектаў. У першым чытанні будуць разгледжаны папраўкі ў некаторыя законы, сярод якіх - "Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці", "Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці", законапраект "Аб вытворчасці і звароце арганічнай прадукцыі"
Таксама дэпутаты разгледзяць ратыфікацыю міжнародных дагавораў - "Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Пагаднення паміж урадамі дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва аб стварэнні спрыяльных умоў для міжнародных аўтамабільных перавозак" і "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб статусе Эканамічнага суда СНД ад 6 ліпеня 1992 года".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/sesiya-nacyyanalnaga-shodu-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-shod-belarusi