Праца відэасэрвісу YouTube была адноўленая ў аўторак пасля ліквідацыі непаладкі, пра якую раней паведамляў шэраг карыстальнікаў па ўсім свеце, піша ТАСС [1].
"Дзякуй вам за цярпенне,"памылка 500" у цяперашні час ліквідаваная!" - гаворыцца ў заяве YouTube, размешчанай у Twitter.
Раней на старонцы сэрвісу Downdetector, які адсочвае працу папулярных інтэрнэт-рэсурсаў, карыстальнікі з Украіны, Расіі, Беларусі, ЗША, Канады, Бразіліі, Германіі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Іспаніі і Францыі скардзіліся на з'яўленне надпісу пра памылку пры спробе адкрыць чый-небудзь канал.
Спасылкі
[1] http://tass.ru/ekonomika/5089197
[2] https://zviazda.by/be/tags/youtube
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet
[4] https://zviazda.by/be/tags/karystalnik