XI Нацыянальны конкурс прыгажосці "Міс Беларусь", які ладзіцца ў нашай краіне раз на два гады пачынаючы з 1998 года, выходзіць на фінішную прамую. Днямі былі абвешчаны імёны 30 дзяўчат, якія паспаборнічаюць за галоўны тытул і карону першай прыгажуні рэспублікі.
У лік фіналістак, малодшым з якіх па 18 гадоў, а самай старэйшай – 24, увайшлі па 4 прадстаўніцы ад Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, па 5 дзяўчат з Гомельшчыны і Магілёўшчыны, 3 прыгажуні са сталічнага рэгіёна, 8 прадстаўніц Мінска і ўсяго 1 дзяўчына з Віцебшчыны. Каму з іх пашанцуе стаць новай каралевай прыгажосці ў Беларусі, вызначыць фінальнае шоу, якое адбудзецца 4 мая ў сталічным Палацу спорту.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mis-belarus-2018
[4] https://zviazda.by/be/tags/mis-belarus