Змаганне разгорнецца паміж дзевяццю студэнцкімі парамі. У фінальным паядынку ўдзельнікаў чакаюць чатыры конкурсных выпрабаванні, аб'яднаных тэмай “Мастацтва”.
Адкрые прадстаўленне дэфіле “зорных пар” у вячэрніх строях. Свае творчыя таленты юнакі і дзяўчаты раскрыюць ў песенных, танцавальных кампазіцыях, а таксама тэатральных пастаноўках. Акрамя таго, студэнты выступяць у ролі дызайнераў. Кожная пара прэзентуе свой арыгінальны касцюм, стылізаваны пад класічныя вобразы з літаратуры, фальклору, выяўленчага і музычнага мастацтва.
Напярэдадні фіналу ўсе дуэты ўдзельнічалі ў дабрачынных кірмашах, “алпрацавалі” прафесійную фотасесію на тэму кінамастацтва і запісалі на відэафлэшмоб свае групы падтрымкі.
У склад журы ўвойдуць дырэктар мадэльнага агенцтва сучаснай моды і прыгажосці "Бі Джу” Юлія Богук, акцёр і шоўмэн Дзмітрый Нікалайзен, выконваючая абавязкі старшыні Каардынацыйнага савета органаў студэнцкага самакіравання Студэнцкага гарадка БДУ Алеся Фаміна і іншыя.
Пераможцаў шоу-конкурсу ўзнагародзяць дыпломамі і памятнымі прызамі..
Арганізатарамі конкурсу выступіў Студэнцкі гарадок БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/zornaya-para
[3] https://zviazda.by/be/tags/student
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/mastactva