Напрыканцы красавіка ў Мінск прыязджае славуты доктар-акушэр, навуковец, які змяніў сусветную акушэрскую практыку, Мішэль Адэн. З гэтай нагоды і збіраюцца водгукі жанчын аб сталічных радзільных дамах, дактарах і акушэрках. Па выніках галасавання будуць абраныя тры найлепшыя раддамы. І дзевяць медработнікаў з гэтых устаноў аховы здароўя атрымаюць запрашэнні на сустрэчу з Мішэлем Адэнам з падзякай ад жанчын і дзяцей, народжаных там. Найлепшаму раддому (па меркаванні прагаласаваўшых) будзе прысвоены тытул «Белы бусел». Яго, дарэчы, уручыць сам Мішэль Адэн. Прагаласаваць [4] можна да 15 красавіка. Далучайцеся!
Нагадаем, што 24-25 красавіка Мішэль Адэн выступіць на міжнародным кангрэсе па праблемах рэпрадуктыўнай медыцыны перад дактарамі і кіраўнікамі лячэбных устаноў з усёй Беларусі, наведае радзільныя дамы Мінска і спецыялізаваныя сустрэчы. Гэтыя прафесійныя візіты ў рамках яго прыезду забяспечвае ініцыятыўная група Грамадскага аб'яднання падтрымкі сям'і «Нараджэнне».
26 красавіка Мішэль Адэн правядзе [5] трэніг «Лёгкія роды і нараджэнне здаровага дзіцяці» для ўсіх жадаючых. Ужо заяўлена больш за 230 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі. Сацыяльны праект можна падтрымаць [6] на платформе «Талака».
Надзея ДРЫНДРОЖЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-dryndrozhyk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya
[4] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc_I_9D2i23QesVzRZZzO4M-T9NPWucS1-yKfnKgjKKG5i9sg/viewform
[5] http://oden.radziny.by/
[6] https://www.talaka.org/projects/2736/overview
[7] https://zviazda.by/be/tags/raddom
[8] https://zviazda.by/be/tags/mishel-aden